Заканчваецца залічэнне першакурснікаў-платнікаў

Большасць вышэйшых навучальных установаў ужо вызначыліся з цэнамі на навучанне для платнікаў, якія паступілі на дзённае аддзяленне. У БДУ самымі дарагімі спецыяльнасцямі сталі "правазнаўства" і "эканамічнае права" на юрыдычным факультэце, "міжнароднае права" на факультэце міжнародных адносінаў — амаль 15 мільёнаў рублёў. Самымі таннымі — "беларуская філалогія", "руская філалогія" (па накіраваннях) на філфаку, а таксама "сацыяльная праца" на гуманітарным факультэце — 10 млн 700 тысяч рублёў.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце кошт навучання для першакурснікаў складае 12 млн 600 тысяч — 12 млн 800 тысяч рублёў.

БЕЛТА нагадвае, што сёлета ў дзяржаўныя і прыватныя ВНУ краіны планавалася прыняць 91600 чалавек (з іх 77300 — у дзяржаўныя), а гэта на 14 тысяч менш, чым было летась.

Фота — bymedia.net