Законапраект па канфіскацыі машын у п'яных кіроўцаў перададуць дэпутатам
Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Аляксандр Канюк.
"Што датычыць канфіскацыі аўтамабіляў, ужо ўсе дакументы падрыхтаваны і пайшлі па заканадаўчаму працэсу", — цытуе словы генпракурора БЕЛТА. Ён растлумачыў, што законапраект павінен неўзабаве паступіць у парламент.
Нагадаем, законапраект падрыхтавалі Генпракуратура і Міністэрства юстыцыі. Зрабіць больш жорсткім пакаранне для нецвярозых кіроўцаў неаднаразова прапаноўваў Аляксандр Лукашэнка. "Да алкашоў трэба прымаць сур'ёзныя меры, калі яны сядаюць п'яныя за руль. Стала горш, чым у савецкі час. Але аб'ектыўна, што кожны другі мае машыну", — казаў кіраўнік дзяржавы на прэс-канферэнцыі ў студзені.
Аляксей Стук пра Варламава, хваробы ў турмах, канфіскацыю аўто і злачынствы
Фота — bymedia.net