Замест канца свету будзе новая эра

Яны наведалі мястэчка Чычан-Іца — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у якім бываюць больш за мільён чалавек у год. Цэнтр былой імперыі мая адзначаны там велічнай пірамідай Кукулькана.

Сёлета колькасць турыстаў зашкальвае, яны едуць на мексіканскі паўвостраў Юкатан зірнуць на гістарычныя руіны "пакуль не позна". Паводле павер'я, мая прадказалі канец свету на 21 снежня 2012 года.

Але нашчадкі майя кажуць, што іх вялікіх продкаў няправільна зразумелі. "Ніякага канца свету не будзе", — кажа Ісідра Экмата, паказваючы выразаны з дрэва каляндар. Ён тлумачыць, што гэтая дата азначае пачатак новай эры працягласцю больш чым у пяць тысяч гадоў, інфармуе ВВС.