Замежнікам у КНДР дазволілі карыстацца мабільнікамі
Цяпер яны могуць карыстацца паслугамі паўночнакарэйскага аператара сотавай сувязі "Карэлінк" для званкоў за мяжу са сваіх мабільнікаў.
Як паведамляе interfax.by, замежнікам цяпер дазволена ўвозіць свае мабільнікі ў Паўночную Карэю. Трэба толькі на мытні запоўніць рэгістрацыйную форму і паказаць IMEI-нумар мабільніка.
У КНДР ёсць унутраная сістэма сотавай сувязі. Аднак яна не сумяшчальная ні з адной з заходніх, таму тэлефанаваць з замежных мабільнікаў на паўночнакарэйскія немагчыма.
Фота — touringo.ru