Занятасць у Беларусі стане яшчэ вышэй з дапамогай інтэрнэту і аўтсорсінгу

Пра гэта паведаміла сёння міністр працы і сацыяльнай абароны Марыянна Шчоткіна падчас онлайн-прыёму грамадзян, які зладзіла БЕЛТА.

Пашырэнне ўжывання гнуткіх форм занятасці насельніцтва прадугледжанае Дырэктывай №4.

Шчоткіна патлумачыла, што гаворка ідзе пра выкарыстоўванне няпоўнага працоўнага дня (тыдня), сумяшчэнне працоўнага месца, працу праз інтэрнэт, сезонную, часовую працу, працу па грамадзянска-прававых дамовах. Прадугледжваецца развіццё аўтсорсінга — перадача пабочнай арганізацыі пэўнай функцыі, якая не з'яўляецца профільнай (напрыклад, вядзенне бухуліку, ахова і прыбіранне памяшканняў, перадача часткі вытворчага працэсу).