Запрацаваў сайт з водгукамі пра мінскіх лекараў
Яго задача — дапамагчы людзям дзяліцца як добрымі, гэтак і кепскімі ўражаннямі ад наведвання медустановаў.
Сайт doktora.by стварыў мінскі праграміст Уладзімір пасля таго, як сам сутыкнуўся з гэтай праблемай.
Ён вырашыў, што замест таго, каб наведваць дзясяткі сайтаў на медычныя тэмы, дзе людзі пыталіся ў лекараў кансультацыі анлайн ці пакідалі свае каментары, было б някепска сабраць гэта ўсё ў адным месцы.
Уладзімір кажа, што спачатку перадрукаваў некаторыя каментары з іншых сайтаў, але літаральна праз пару дзён працы сайта людзі ўжо пачалі дзяліцца сваімі ўражаннямі ад наведванняў медустановаў.