Заробак 500 долараў і больш маюць амаль 11% беларусаў

Гэтыя звесткі на травень 2012 года апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Амаль палова гэтых людзей працуюць у Мінску, яшчэ 14% — у Гомельскай вобласці, па 8% — у Брэсцкай і Віцебскай абласцях, па 7% — у Магілёўскай і Мінскай абласцях, 5% — у Гродзенскай вобласці.

Паводле статыстычных дадзеных, заробак ніжэйшы за налічаны па краіне (у траўні ён дасягнуў 3,56 млн рублёў) маюць як мінімум 48% працуючых беларусаў, адзначае сайт onliner.by.

Фота — bymedia.net