Затрымалі былога палітвязня Сяргея Казакова

Разам з Казаковым затрыманая Валянціна Цюрава, якая таксама з грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Яны знаходзяцца ў Заводскім РУУС, інфармуюць праваабаронцы.

Нагадаем, у траўні 2011 года суд Маскоўскага раёна сталіцы асудзіў Сяргея Казакова на 3 гады пазбаўлення волі за ўдзел у "Плошчы" 19 снежня 2010-га. Пакаранне адбываў у бабруйскай калоніі. У жніўні 2011 года Казакоў быў памілаваны кіраўніком дзяржавы і выйшаў на волю.


На здымку: Сяргея Казакова сустракаюць на мінскім чыгуначным вакзале, 13 жніўня 2011 г. Фота — bymedia.net