Затрымалі мінскага студэнта, які спрабаваў пераправіць за мяжу трактар
Агульная сума затрыманай сельгастэхнікі склала блізу 100 мілёнаў рублёў.
Як паведамляе аддзел інфармацыі ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкаму, супрацоўнікі маларыцкага РАУС супольна з памежнікамі затрымалі недалёка ад дзяржаўнай мяжы трактар МТЗ-1221 з прычэпленай да яго бульбакапалкай і трактар Т-40. Міліцыянты здолелі затрымаць толькі аднаго кіроўцу трактара, ім аказаўся 20-гадовы жыхар Мінска, студэнт БДАТУ.