Затрыманых маладафронтаўцаў адпусцілі без пратаколаў

Нагадаем, што маладафронтаўцаў затрымалі 14 студзеня каля Дому побыту побач са станцыяй метро "Інстытут культуры". Як распавяла Еўрарадыё іх паплечніца Наста Палажанка, актывісты збіраліся прымаць удзел у здымках мастацкага фільму. Аднак на дамоўленым месцы замест здымачнай групы іх чакала група захопу спецназа.