Затрыманыя 19 чэрвеня ў Наваполацку актывісты БХД адпушчаны з міліцыі

Алег Крайко, які ўзначальвае мясцовае аддзяленне аргкамітэта БХД, Ілля Багданаў і Андрэй Дуброўскі папярэджаны аб недапушчальнасці арганізацыі і заклікаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях, паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта Павел Севярынец. 

Нагадаем, маладыя людзі былі затрыманы ўчора. Яны збіраліся прыняць удзел у маршы нязгодных з нагоды шасці месяцаў з дня прэзідэнцкіх выбараў (19 снежня 2010 года).