Затрыманыя гомельскія сябры аргкамітэту Народнага сходу
Уладзімір Кацора, Васіль Палякоў, а таксама праваабаронца Леанід Судаленка трапілі ў Цэнтральны РАЎС.
Іх машыну спынілі на вуліцы прыкладна апоўдні супрацоўнікі міліцыі. Ва Уладзіміра Кацоры забралі пасведчанне кіроўцы, абвінавацілі ў тым, што ён распаўсюджвае ў горадзе ўлёткі і запатрабавалі скіравацца ў аддзяленне міліцыі для разбіральніцтва, інфармуе БелаПАН.
Крыху раней у Гомелі затрымалі лідара абласной арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Уладзіміра сякерку. Падставай для затрымання стала тое, што яго аўтамабіль нібыта лічыўся скрадзеным.