Заўтра Канстытуцыйны суд возьмецца за карту паляка
Дэпутаты перакананы, што прававая адзнака Канстытуцыйнага суда Беларусі можа з'явіцца аргументам для працягу дыялогу з польскімі ўладамі наконт карты паляка.
Канстытуцыйны суд Беларусі разгледзіць 31 сакавіка прапанову Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода выказаць пазіцыю пра адпаведнасць закона Польшчы "Пра карту паляка" агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Канстытуцыйным судзе.
Нагадаем, што 23 лютага Палата прадстаўнікоў прыняла пастанову пра зварот у Канстытуцыйны суд з прапановай выказаць пазіцыю па дадзеным пытанні.
Карта паляка - гэта дакумент, які пацвярджае прыналежнасць грамадзяніна Беларусі да польскага народа. Канстытуцыя Беларусі гарантуе кожнаму грамадзяніну любой нацыянальнасці роўныя палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя правы і свабоды. Гэты закон (пра карту паляка) парушае дадзеныя правы, лічаць парламентарыі. Дэпутаты перакананы, што прававая адзнака Канстытуцыйнага суда Беларусі можа з'явіцца аргументам для працягу дыялогу з польскімі ўладамі па пытанні атрымання карты паляка на тэрыторыі Беларусі і для звароту ў адпаведныя міжнародныя структуры.