Заўзятара БАТЭ, які выбег на поле, аштрафуюць за дробнае хуліганства

Нагадаем, што ўчора падчас футбольнага матча БАТЭ — "Барселона" на поле выбег мужчына. Як выявілася, гэта заўзятар БАТЭ, які быў незадаволены гульнёй і лікам на табло. Таксама ён хацеў дапамагчы беларускай камандзе адолець каталонцаў, перадае БЕЛТА.

На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. У крыві ў яго было ўтрыманне алкаголю ў межах 0,6-0,7 праміле.

Дарэчы, хуліганская выхадка фаната можа пагражаць сур'ёзнымі санкцыямі для барысаўскай каманды.