Зборная Беларусі па матаболу стала трэцяй на Чэмпіянаце Еўропы
Спаборніцтвы скончыліся ўчора ва украінскім Вазнясенску.
Чэмпіёнам стала зборная Расіі, якая перамагла ў фінале каманду Германіі.
У паўфінале нашы землякі землякі саступілі немцам, а ў матчы за 3-е месца ўпэўнена абыгралі каманду Украіны.