Зборная Францыі выкупіла ўсе нумары ў мінскім гатэлі "Еўропа" на 4 дні

Пра гэта "Прессболу" распавяла намесніца дырэктара гатэля "Еўропа" Алена Скугарова. Яны будуць рыхтавацца матчу з беларускай зборнай у рамках адборачнага турніру Еўра-2012, які пройдзе 3 чэрвеня. 


Увесь гатэль французская дэлегацыя выкупіла для таго, каб ніхто ім не замінаў. 


Па словах адміністрацыі гатэля, нейкай дадатковай аховы для гасцей не плануецца. Дарэчы, у гатэлі ўжо спыняліся французскія футбалісты з "Пары Сэн-Жэрмэн", якія прыязджалі ў Мінск у лютым. Кіраўніцтва гэтага клуба спачатку таксама хацела выкупіць увесь гатэль, але потым перадумала.