Зборная Кандрацьева займае ў абноўленым рэйтынгу FIFA 69-е месца
Беларускія футбалісты не палепшылі і не пагоршылі сваё становішча.
Нагадаем, 7 чэрвеня нацыянальная футбольная зборная Беларусі правядзе ў Мінску таварыскі матч з камандай Літвы. Яна, дарэчы, у рэйтынгу 88-я.
У іншых нашых суседзяў наступная сітуацыя: Расія — 13-е месца, Украіна займае 52-е, Польшча — 62-е, Латвія — 76-е. Лідарства ў рэйтынгу па-ранейшаму ў Іспаніі.
Абноўлены рэйтынг FIFA можна паглядзець тут.