Здымаюцца абмежаванні на вываз спажывецкіх тавараў

Як інфармуе БелаПАН, урад прызнаў, што пастанова ад чэрвеня 2011-га аб мерах па абароне спажывецкага рынку губляе сілу. Цяпер можна будзе вывозіць за мяжу халадзільнікі і маразільнікі вытворчасці "Атланта", газавыя пліты "Брэстгазапарата", цэмент "Краснасельскматэрыялаў", "Беларускага цэментнага завода" і "Крычаўцэментнашыферу", сінтэтычныя мыючыя сродкі "Бархіма", крупы і макаронныя вырабы незалежна ад вытворцы.

Нагадаем, што дагэтуль у пераліку тавараў, вываз якіх быў унармаваны, былі ўключаныя свініна, мяса птушкі, цукар, мука, тытунь беларускай вытворчасці ды інш. А вось абмежаванні на вываз фізічнымі асобамі паліва застанецца.