Землятрус у Іране: загінула 250 чалавек (фота, відэа)
Яшчэ каля 2 тысяч мясцовых жыхароў атрымалі раненні.
11 жніўня ў суботу на паўночным усходзе Ірану адбылося два землятрусы з магнітудай 6,4 і 6,3 бала. Падземныя штуршкі адчуваліся нават у суседніх краінах — Арменіі і Азербайджане. Эпіцэнтр першага землятрусу знаходзіўся ў 60 км ад Тэбрыза, ачаг размяшчаўся на глыбіні 10 км. Другі здарыўся каля гораду Варзеган. Затым было некалькі афтэршокаў, перадае ВВС.
Варта адзначыць, што Іран з’яўляецца адным з найбольш сейсмічна небяспечных рэгіёнаў планеты. Папярэдні магутны землятрус на тэрыторыі ісламскай рэспублікі адбыўся ў снежні 2003 года. Штуршкі магнітудай 6,6 бала разбурылі горад Бам, загінулі 26 тысяч чалавек. Гістарычны цэнтр горада, які складаўся з гліняных пабудоваў, і старажытная цытадэль Арг-і Бам ператварыліся ў руіны.
Землятрус 1990 года, які разбурыў гарады Манджыл, Рудбар і Лушан на поўначы краіны, унёс жыцці 40 тысяч чалавек. А ў 1978 годзе стыхійнае бедства практычна цалкам знішчыла горад Тэбес і забіла 22 тысячы чалавек.







