Згарэлыя пад Масквой беларусы працавалі на будоўлі Фёдара Бандарчука

Нагадаем, што пажар у падмаскоўным пасёлку адбыўся ў нядзелю 18 снежня. На ім загінулі шэсць будаўнікоў з Беларусі. Як паведамляе LifeNews.ru, апазнаць іх не ўдалося. Яшчэ два работнікі былі шпіталізаваныя ў мясцовую лякарню. Агульная плошча пажару склала 80 квадратных метраў.

Пажар адбыўся на пляцоўцы, дзе будаваліся кінапавільёны. Замоўцам будаўніцтва быў рэжысёр і заснавальнік аднаго з самых буйных у Расіі тэлеканцэрнаў — "Главкино" — Фёдар Бандарчук.

Выратавальнікі кажуць, што пажар хутчэй за ўсё адбыўся праз кароткае замыканне. У бытоўках, дзе начавалі рабочыя, халодна, таму яны пакінулі на ноч абагравальнік уключаным і заснулі.