Жэрар Дэпардзье трапіў у паліцыю за непрыстойныя паводзіны
Вядомы французскі акцёр справіў малую патрэбу проста ў салоне самалёта.
Інцыдэнт адбыўся на борце лайнера Air France-KLM, які павінен быў ляцець з Парыжа ў Дублін. У момант узлёту самалёта Дэпардзье вырашыў пайсці ў туалет, аднак сцюардэса папрасіла яго пачакаць, пакуль лайнер ўзляціць. Зразумеўшы, што ў кабінку не патрапіць, акцёр на вачах у людзей расшпіліў шырынку і памачыўся на падлогу салона, пасля чаго сеў на сваё месца. Самалёт вярнуўся у аэрапорт, а акцёра правялі ў паліцыю. Ён быў нападпітку.