Жлобінскі "Металург" стаў пераможцам рэгулярнага чэмпіянату Беларусі
Хакейны клуб са Жлобіна выйграў у ліепайскага "Металургса" з лікам 5:1.
За тры туры да канца перавага жлобінцаў над "Нёманам", які ідзе другім, складае 10 ачкоў, адзначае goals.by.
Нагадаем, на 2-м этапе першыя 8 камандаў у табліцы адкрытага чэмпіянату Беларусі з 5 сакавіка па 3 красавіка вызначаюць канчатковыя месцы ў чэмпіянаце па сістэме плэй-оф. Ужо вядома, што ў першым раўндзе "Шахцёр" сустрэнецца з "Юнацтвам", а "Хімік-СКА" і "Брэст" не трапляюць у постсезон.