Жлобінскі "Металург" заваяваў Кубак Беларусі па хакею

У фінальным матчы, які прайшоў 3 верасня на "Мінск-Арэне" ў прысутнасці 10тысяч гледачоў, каманда Васіля Спірыдонава перамагла ў овертайме сталічнае "Юнацтва" з лікам 2:1. "Металург" заваяваў Кубак Беларусі ўпершыню. "Юнацтва" валодала ім тройчы – у 2004/2005, 2009 і 2010 гадах. Столькі ж разоў заваёўваў трафей "Гомель" (2003,2003/2004, 2007), двойчы - "Керамін" (2002, 2008) і мінскае "Дынама" (2005, 2006).