Жонку Статкевіча Марыну Адамовіч не пусцілі на суд над мужам
У Шклове пачаўся суд над экс-кандыдатам у прэзідэнты.
Статкевічу пагражае перавод у турму закрытага тыпу за парушэнне рэжыму ўтрымання ў калоніі. Яе кіраўніцтва лічыць, што Мікола Статкевіч з’яўляецца злосным парушальнікам унутранага рэжыму і патрабуе асудзіць яго на тры гады турмы.
Працэс праходзіць непасрэдна ў калоніі. Вядома, што судзіць Статкевіча суддзя Воўкаў. Зараз каля калоніі шмат міліцыянтаў. Уваход туды перагароджаны машынамі і фурганам, да якога прычэплены прычэп ад трактара. Адвакат пайшоў на працэс у суправаджэнні чатырох міліцыянтаў.