На конкурс маладых мастакоў Smart Art выбраныя 6 праектаў з паўсотні
Шэсць канцэпцый-пераможцаў будуць па чарзе рэалізаваныя ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.
Іх пакажуць на дадатковых выстаўных прасторах у выглядзе выставаў-прэзентацый.
Пра абраныя канцэпцыі у жывым эфіры Еўрарадыё распавёў куратар конкурсу Сяргей Шабохін:
"6 канцэпцый, якія якраз адлюстроўваюць тэндэнцыі ў сучасным мастацтве, не толькі беларускага, але і еўрапейскага ўзроўню. Адзін з праектаў звязаны з медыя-тэхналогіямі, другі звязаны з архітэктурай, фотапраект, культурны праект і інтэрактыўны аўдыяпраект".
Экспертнае журы абярэ лепшы праект, які і стане пераможцам конкурсу. Пакуль што прайшоў толькі адборачны тур. Удзельнічалі ў імбольш за 50 праекта. І, дарэчы, былі не толькі жыхары сталіцы.
Імя пераможца конкурсу абвесцяць 31 кастрычніка. Пераможца конкурсу для маладых мастакоў Smart Art атрымае права паказаць персанальную выставу ў галоўнай зале галерэі сучаснага мастацтва "Ў".
Абраныя канцэпцыі: Раман Аксёнаў, Мікалай Бялько, група FAU (Іван Краўцоў, Арцём Паламаны), група Gonzai (Андрэй Анкуда, Тарас Калягін, Павел Кедыч), група txyz.info (Саша Іўлеў, Воля Карэлькіна, Кацярына Шах), Таццяна Пруднік.