Жыхар Брэста спрабаваў скрасці жаночую бялізну перад 8 сакавіка
Напэўна, для падарункаў сваім знаёмым жанчынам.
Выпадак адбыўся 6 сакавіка на рынку “Лагуна” — там, у гандлёвым шапіку зламыснік выбраў 50 адзінак жаночай бялізны, на суму амаль у паўтара мільёна рублёў, і спрабаваў вынесці скрадзеныя майткі і станікі.
Аматара жаночай бялізны затрымалі. Як выявілася, 32-гадовы жыхар Брэста ўжо быў раней судзімы за крадзеж і незаконны зварот наркотыкаў. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.