Жыхар Гомеля катаўся на лыжах ва Украіне і патрапіў у лякарню
Ён адпачываў у Івана-Франкоўскай вобласці на гарналыжным турыстычным комплексе "Букавель".
У выніку няшчаснага выпадку 29-гадовы беларус атрымаў пералом левай сцегнавой косткі. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", пацярпелы шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне Надварнянскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Дарэчы, падчас адпачынку і катання на лыжах у "Букавелі" ў гэтым сезоне атрымалі траўмы ўжо 17 турыстаў.
Фота — krasoty-ukraine.blogspot.com