Жыхарам Глыбокага прапануюць “скінуцца” на платы
Да Дня пісьменства на вуліцах горада “добраўпарадкавалі” новымі платамі. Зараз раённыя ўлады прапануюць гараджанам аплаціць 50% ад іх кошту.
Тут жа і цэннік выстаўлены: метр драўлянага плоту каштуе 150 тысяч 763 рублі, а бетоннага ― 124 тысячы 395 рублёў. Па словах жыхароў Глыбокага, пра тое, што за гэта трэба будзе плаціць, ніякай размовы не ішло.

Сабраныя грошы плануецца выкарыстаць для будаўніцтва дзіцячага садка ў новым мікрараёне ў Беразвеччы. Цікава, што там ужо запланавана будаўніцтва Лядовага палаца, неабходнасці збіраць грошы на які ўлады не бачаць.