Жыхары разбураных кватэр на Пляханава, 85 часова пераселеныя

23 лютага прыкладна а 17.00 адбыўся моцны выбух бытавога газу ў кватэры на 9-м паверсе жылога дома. Два чалавекі загінулі. Выбух закрануў некалькі суседніх кватэраў, таму іх жыхары пакуль не могуць вярнуцца дадому — існуе небяспека абвалаў.

Дзе яны будуць жыць, вырашаць гарадскія ўлады.

На месца здарэння выязджаў старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька. Ён заявіў, што ў 10-м пад’ездзе дому № 85 па вуліцы Пляханава адключылі газ і электраэнергію — менавіта ў гэтым пад’ездзе адбыўся выбух. У іншых пад’ездах такіх адключэнняў не было, бо там няма небяспекі для людзей, перадае TUT.by