Жыхар Брэста замест катэджа пабудаваў шматкватэрны дом

Мужчына ў 2008 годзе атрымаў ад сваёй сваячкі даверанасць на вядзенне будаўнічых працаў. Паводле дакументаў, мусіў атрымацца аднакватэрны двухпавярховы дом. Да 2011-га з'явіўся катэдж, сапраўды, двухпавярховы, але... шасцікватэрны. Прычым, будынак быў прададзены ў недабудаваным выглядзе шасці грамадзянам.

Як піша газета "Вечерний Брест", гарвыканкам заднім чыслом у канцы мінулага года дазволіў таварыству ўласнікаў распрацоўку дакументацыі на будаўніцтва шасцікватэрнага жылога дома на базе закансерваванага аднакватэрнага. Хаця ён ужо быў амаль гатовы.