Жыхар Глыбоцкага раёна зрабіў пісталет і стрэліў у аднавяскоўца

47-гадовы мужчына падазраецца ў тым, што 17 студзеня ў сварцы на глебе рэўнасці збіў 48-гадовага аднавяскоўца і параніў яго з самаробнага пісталета. Пацярпелы з чэрапна-мазгавой траўмай і агнястрэльнай раненнем грудной клеткі трапіў у лякарню, інфармуе БелаПАН.