Жыхара Баранавіч пакаталі па двары на 24 мільёны рублёў
Такі штраф атрымаў 25-гадовы мужчына, які перадаў кіраванне сваім аўтамабілем чалавеку, які не мае правоў кіроўцы і да таго ж быў нецвярозы.
Яны пакаталіся ў сваім двары. Цяпер на аўтамабіль — мікрааўтобус “Форд транзіт” — накладзены арышт. Летась жыхар Баранавічаў ужо быў асуджаны за тое, што знаходзіўся за рулём аўтамабіля ў стане алкагольнага ап'янення. Яго пазбавілі правоў на пяць гадоў і аштрафавалі на сем мільёнаў рублёў.