Жыхара Баранавічаў аштрафуюць за здачу кватэры ў арэнду
Аб гэтым паведамляе міліцыя Брэсцкай вобласці.
Супрацоўнікі АБЭП выявілі, што на працягу года жыхар Баранавічаў браў за арэнду сваёй кватэры штомесяц па 90 долараў ЗША. Міліцыянты на завялі адміністратыўную справу на ўладальніка нерухомасці за незаконныя валютныя аперацыі. Згодна с законам, яго чакае штраф ад 70 да 150 базавых велычыняў.