Жыхара Карэліцкага раёна пакараюць за тое, што прадстаўляўся міліцыянтам
Супраць 20-гадовага беспрацоўнага, які раней прыцягваўся да адказнасці за крадзяжы, распачатая крымінальная справа.
Як паведамляе БелаПАН, малады чалавек, апрануты ў міліцэйскія штаны, у дызель-цягніку Лунінец — Драгічын адабраў пнеўматычны пісталет у жыхара Пінска ды загадаў таму прыйсці ў міліцыю для разбіральніцтва. Пазней махляра ўдалося знайсці і затрымаць. Высветлілася, што пісталет коштам 150 долараў ён прадаў знаёмаму за 60.
Фота — bymedia.net