Жыхары аднаго з дамоў у Гродна правялі ноч у вайсковай частцы

Людзей паднялі з пасцеляў сапёры. Невядомы патэлефанаваў у міліцыю каля паловы дзесятай вечара і паведаміў, што ў доме закладзена выбуховая прылада, піша "Гродзенская праўда”.

Міліцыя ачапіла дом, прыбылі выратавальнікі і сапёрна-піратэхнічная група. Было прынята рашэнне эвакуіраваць жыхароў шматпавярховіка. Людзей часова размясцілі ў актавай і спартыўнай залах вайсковай часткі. Сапёры цалкам абследавалі дзевяціпавярховы дом, але выбухоўкі не знайшлі. Праваахоўныя органы вядуць пошук тэлефоннага тэрарыста.