Жыхары Баранавічаў штурмам бралі новы "Еўраопт" (відэа)
Новая крама адкрылася ў Баранавічах 19 снежня.
Як піша "Intex-press", у чаканні нізкіх коштаў натоўп гараджан сабраўся яшчэ да адкрыцця крамы. Каб пазбегнуць штурханіны, у "Еўраопт" наведвальнікаў запускалі партыямі. Аднак справіцца з наплывам людзей ахоўнікам не заўсёды ўдавалася.
Па падліках журналістаў, за некалькі гадзін новаадкрытую краму наведалі больш за тысячу чалавек.