Жыровіцкі манастыр правядзе семінар для студэнтаў
Ён пройдзе з 25 па 27 лістапада.
У Беларускім экзархаце адзначылі, што такія семінары штогод праводзяцца ў Жыровічах з 2001 года, паведамляе БелТА. Цяперашні будзе ўжо дзесятым. Студэнты з усёй краіны абмяркуюць праблемы, якія хвалююць маладую частку грамадства. У гэты раз студэнтам прапануюць пагаварыць аб сацыяльных сетках, беларускай мове, моладзевых субкультурах і іншым.
Усе даклады, якія студэнты падрыхтуюць да семінара, будуць выдадзеныя ў "Студэнцкім альманаху".