Зімоўскі заснаваў сайт з актыўным ужываннем лаянкі

Скандальны рэсурс мае назву inosmi.by. У інтэрв’ю сайту naviny.by Аляксандр Зімоўскі заявіў, што стварыў гэты блог яшчэ некалькі гадоў таму проста дзеля забавы. Былы ідэолаг называе свой новы сайт прытулкам для “маргіналаў-ідэалістаў”, а лаянку называе “грамадскай лексікай”.

На думку спадара Зімоўскага, inosmi.by дазволіць выказвацца на актуальныя для Беларусі тэмы ўсім ахвотным і, што асабліва важна, рабіць гэта будзе можна не саромеючыся ў выразах.