Зінгерыс: Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стане хтосьці з Беларусі

У якой таксама ўзяў удзел кіраўнік камітэта Сойма Літвы па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс.

Нагадаем, што Сойм Літвы прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем да беларускіх уладаў вызваліць усіх палітычных зняволеных, кандыдатаў у прэзідэнты, сябраў іх штабаў. "Гэта пазіцыя Літвы, якую я выкажу 12 студзеня на афіцыйным паседжанні кіраўнікоў парламенцкіх камітэтаў па замежных справах у Брусэлі па падзеях у Беларусі. Свет не мусіць гэтым разам даць Лукашэнку гуляць з намі", - сказаў на прэс-канферэнцыі Зінгерыс.

Ён таксама выказаў надзею на тое, што наступным лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стане хтосьці з Беларусі.

Напярэдадні падобная прэс-канферэнцыя адбылася ў Варшаве. Заўтра пройдзе ў Празе і яшчэ ў шэрагу еўрапейскіх сталіц, уключаючы Брусэль, паведамляе DELFI.