Зісер і Чавусаў выступілі ў вашынгтонскім Фондзе Карнэгі
Яны выказалі сваё меркаванне, адрознае ад поглядаў большасці беларускіх апазіцыянераў, што да санкцый, накладзеных краінамі Захаду на рэжым Аляксандра Лукашэнкі
Заснавальнік і саўладальнік буйнейшага інтэрнэт-рэсурсу Беларусі TUT.BY Юрый Зісер, юрыст выканаўчага бюро Асамблеі недзяржаўных арганізацый Юрый Чаусаў і старшыня рады дырэктараў групы кампаній SATIO Жана Грынюк выступілі ў вашынгтонскім Фондзе Карнэгі за міжнародны мір, паведамляе радыёстанцыя "Голас Амерыкі".
Выступоўцы падкрэслілі, што краіна насамрэч уяўляе сабою аўтакратычны лад, дзе дагэтуль у турмах сядзяць палітычныя зняволеныя. Тым не менш і Зісер і Чаусаў перакананы, што цяперашнія санкцыі толькі злуюць Лукашэнку, пераконваючы яго ў варожым стаўленні Захаду да яго рэжыму.
Паводле іх меркавання, эканамічны ціск Захаду не будзе даваць эфекту, пакуль Крэмль датуе Мінск.
Па словах Чаусава, галоўная беларуская праблема не ў дыктатуры Лукашэнкі, а ў апатыі большасці яе насельніцтва і слабасці апазіцыі.