Знаёмыя Кавалёва выступалі за "чысціню расы"

Пратакол зачытваў сёння ў судзе па выбухах абвінаваўцаым Дзмітры Цімафееў. Так, на допыце 19 красавіка Кавалёў сказаў, што гэтыя хлопцы звалі сябе правымі фанатамі, але не былі нацыянал-сацыялістамі. Гэтыя знаёмцы Кавалёва апраналіся як скінхэды. У нейкі момант Уладзіслаў перастаў з імі кантактаваць.

Якое дачыненне гэтыя звесткі маюць да справы пра выбухі і навошта яны зачытваюцца,  не паведамляецца.

На гэтым допыце, як перадае БЕЛТА, Кавалёў сцвярджаў, што дае паказанні добраахвотна і без усялякага прымусу. Тады ён заявіў, што ведаў пра падрыхтоўку Канавалавым выбухаў у Віцебску, у Мінску ў 2008-м і 2011 годзе.

Таксама ў пратаколе ёсць сведчанні Кавалёва, што Канавалаў паказваў яму выбухоўку — цагліну з дыперакісу ацэтону. Канавалаў папярэджваў таварыша, што гэта небяспечнае рэчыва. Аднойчы Канавалаў штосьці рабіў з гэтай выбухоўкай дома на кухні, і рэчыва падарвалася проста на стале. На месцы выбуху ўтварылася дзірка, запісалі ў пратаколе следчыя.