Знайшлі падазронага ў выбуху на смеццеперапрацоўчым заводзе ў Брэсце
Гэта 49-гадовы жыхар абласнога цэнтра.
Ён ужо мае судзімасць за незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі. Мужчына затрыманы, ідзе папярэдняе расследаванне.
Нагадаем, сёлета 26 студзеня на тэрыторыі завода “Штрабаг”, які займаецца перапрацоўкай смецця, адбыўся выбух. Пацярпелі два рабочыя цэха прыёму і сартавання смецця. Іх з аскепкавымі раненнямі даставілі ў больніцу. На думку спецыялістаў, выбухнула супрацьпяхотная міна або граната.
Фота — wlna.info