Знойдзеная ў цэнтры Жлобіна граната апынулася вучэбнай
Гэта выявілі мінёры, якія прыехалі на месца здарэння.
Як нагадвае БелаПАН, раніцай 5 траўня ў цэнтры Жлобіна на плошчы Вызваліцеляў дворнік знйшоў у смеццевым баку гранату. Усю плошчу ачапіла міліцыя, з Бабруйскай вайсковай часці прыехала група размініравання.
Паводле асноўнай версіі, гранату выкінуў у кантэйнер хтосьці, хто незаконна яе захоўваў.