Знойдзеныя целы яшчэ чатырох пасажыраў Costa Concordia

Як паведамляе РІА "Новости", сёння было адшуканае цела пяцігадовай дзяўчынкі Даяны Арлоці з горада Рыміні, якая на Costa Concordia падарожнічала разам з бацькам. На сённяшні дзень у спісе зніклых застаюцца яшчэ 11 чалавек.

Нагадаем, што катастрофа лайнера адбылася ў ноч на 14 студзеня. На яго борце знаходзілася больш за 4 тысячы чалавек. 21 чалавек загінуў.