Знойдзеныя “чорныя скрыні” самалёта, які разбіўся ў Маскве
Катастрофа здарылася ў суботу, 29 снежня ў аэрапорце “Унукава”.
Самалёт Ту-204 выкаціўся на ўзлётную паласу, загарэўся и разваліўся на тры часткі. Загінулі чатыры чалавекі, яшчэ столькі ж знаходзяцца ў лякарні. Пасажыраў на борце не было, толькі сябры экіпажу.
Інфармацыю з бартавых самапісцаў цяпер вывучаюць спецыялісты, перадае РИА Новости. Прадстаўнікі расійскага Следчага камітэту адзначаюць, што папярэдняя прычына аварыі — памылка пілотаў. Па факце здарэння распачалі крымінальную справу.
Адметна, што на гэтым самалёце раней лятала зборная Расіі па футболе.