ЗША анулявалі вынікі латэрэі Green Card
Дзярждэпартамент ЗША адмяніў сёлетнія вынікі латэрэі Green Card з-за таго, што выбар пераможцаў не быў выпадковым, як таго патрабуе амерыканскае заканадаўства.
У выніку збою сістэмы, у 90%-х выпадкаў пераможцамі сталі тыя, хто падаў заяўку цягам першых двух дзён з 30-дзённага перыяду рэгістрацыі, паведамляе Радыё Свабода
Пераможцамі ануляванага адбору сталі 22 тысячы чалавек. Чакаецца, што вынікі паўторнай латэрэі будуць абнародаваныя ў сярэдзіне ліпеня.
Дзярждэпартамент прынёс прабачэнні тым, хто памылкова быў паінфармаваны пра выйгрыш грын-карты.
Латэрэя Green Card разыгрываецца штогод ад 1994 года – пасля таго, як Кангрэс ЗША ўвёў гэтую сістэму. Заяўнікі, якія жадаюць атрымаць візу, адвольна адбіраюцца кампутарам.