ЗША накіравалі ў бок Паўднёвай Карэі ракетны эсмінец
Ён абсталяваны шматфункцыянальнай баявой інфармацыйна-кіруючай сістэмай "Іджыс", якая здольная збіваць ракеты.
Ракетны эсмінец USS Fitzgerald раней удзельнічаў у сумесных вайсковых вучэннях з Ваенна-марскімі сіламі Паўднёвай Карэі. Замест таго, каб вярнуцца ў японскі порт, яго накіравалі на паўднёвы-захад ад карэйскай паўвыспы.
Паведамляецца, што гэта звязана з абвастрэннем адносінаў паміж Пхеньянам і Суелам. Як вядома, КНДР палохае сваіх паўднёвых суседзяў і ЗША ядзерным ударам.
Мяркуецца, што знаходжанне каля Паўднёвай Карэі амерыканскага ракетнага эсмінца "пасадзейнічае ўмацаванню бяспекі ў рэгіёне".
ЗША: Мы не бачым, што войскі КНДР рыхтуюцца да вайны
Фота — ria.ru