ЗША расчараваныя рашэннем Беларусі згарнуць сумесны праект

У канцы 2010 года беларускія ўлады дамовіліся з ЗША вывезці са сваёй тэрыторыі запасы высокаўзбагачанага ўрану да 2012 года. Аднак 19 жніўня Беларусь у адказ на санкцыі Вашынгтона заявіла аб прыпыненні працы над сумеснымі з ЗША праектамі. У сувязі з такім рашэннем Мінска Дзярждэпартамент ЗША распаўсюдзіў заяву, у якой выказвае расчараванне крокамі беларускіх уладаў, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што 11 жніўня ЗША увялі эканамічныя санкцыі супраць чатырох беларускіх прадпрыемстваў. У спіс трапілі “Гродна Азот”, “Нафтан”, “Гродна Хімвалакно”, “Белшына”.