ЗША выдаткоўваюць 19 мільёнаў долараў на барацьбу з цэнзурай у інтэрнэце

Улады ЗША выдзяляюць $ 19 млн для барацьбы з цэнзурай у інтэрнэце ў такіх краінах, як Іран і Кітай.

Памочнік дзяржсакратара Майкл Познер, адказны за правы чалавека, паведаміў, што выдзеленыя грошы пойдуць на распрацоўку перадавых тэхналогій, якія змогуць вызначаць, якія інтэрнэт-рэсурсы ў тых ці іншых краінах блакуюцца для карыстальнікаў, і здымаць усталяванае абмежаванне ў доступе.

"Па сутнасці, мы збіраемся вяртаць інфармацыю, якую ўлады паспрабуюць заблакаваць", - удакладніў Познер.

Гэта заява зроблена пасля таго, як кіраўнік дзярждэпартамента ЗША Хілары Клінтан выказала незадаволенасць чарговым інцыдэнтам, звязаным з доступам да інтэрнэту ў Кітаі. Клінтан была абураная тым, што хакеры атрымалі доступ да асабістай інфармацыі кітайскіх карыстальнікаў Google, паведамляе gazeta.ru.