Зямельных участкаў у Мінскім раёне хопіць не ўсім
Іх будуць вылучаць толькі шматдзетным сем'ям.
З 23 тысяч чалавек, якія падалі заяўкі на зямлю ў Мінскім раёне, бліжэйшым часам яе атрымаюць толькі 70-80 сем'яў. Пры гэтым частка гэтых сем’яў атрымае ўчасткі нават не ў Мінскім раёне. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.
Ладуцька: "Праца па краіне практычна завяршаецца. Фармуецца пералік зямельных участкаў. Немагчыма ўсім прапанаваць ўчасткі ў Мінскім раёне. І прапановы, натуральна, будуць адрознівацца па геаграфіі".